Біскупы Швейцарыі супраць фінансавання абортаў са сродкаў, прызначаных на ахову здароўя | Друк |
07.12.2012 11:09

Епіскапат Швейцарыі падтрымаў абаронцаў жыцця, якія выступаюць супраць таго, каб правядзенне абортаў фінансавалася са сродкаў, прызначаных у краіне на ахову здароўя. Швейцарскія абаронцы жыцця падкрэсліваюць, што аборт — гэта не хвароба, а знішчэнне жыцця.

Таксама яны адзначаюць, што неабходнасць аплачваць аборт уласнымі сродкамі можа хутчэй схіліць бацькоў зачатага дзіцяці да захавання яго жыцця.

Швейцарскія біскупы перакананы, што хоць аборт у краіне легалізаваны, ён застаецца анамаліяй. Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, такую думку іерархі выказалі на пленарным пасяджэнні епіскапату 5 снежня.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by