У Балгарыі храмы будуць кругласутачна адчынены зімой для бяздомных | Друк |
14.12.2012 16:26

У халодныя зімовыя дні ў Варненскай вобласці (Балгарыя) для бяздомных будуць кругласутачна адчынены некаторыя праваслаўныя святыні. А на Божае Нараджэнне ў балгарскім горадзе Русе адкрыецца прытулак для бяздомных, заснаваны на сродкі каталіцкага дабрачыннага фонду «Карытас» і разлічаны на 75 чалавек.

Як інфармуе Cедмица.ru са спасылкай на балгарскае выданне «Манітор», Мітрапаліт Варненскі і Вялікапраслаўскі Кірыл паведаміў, што, акрамя магчымасці пераначаваць, у храмах бяздомныя атрымаюць цёплую ежу і коўдры.

Падобныя акцыі праводзяцца Варненскай мітраполіяй разам з гарадской абшчынай ужо трэці год. Пра намер адчыніць дзверы сваіх храмаў для бяздомных аб’явілі ў Слівенскай, Відзінскай і Русенскай мітраполіях Балгарскай Праваслаўнай Царквы.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by