Малітвы ў ЗША за ахвяраў стральбы ў школе спыняюцца пагрозамі невядомых | Друк |
17.12.2012 13:35

Малітоўнае чуванне з удзелам Прэзідэнта ЗША Барака Абамы, а таксама набажэнствы ў цэрквах розных вызнанняў адбыліся ў нядзелю 16 снежня ў Ньютаўне. За два дні да гэтага ў мясцовай школе 20-гадовы Адам Лэнза забіў 26 чалавек, у тым ліку 20 дзяцей.

Варта адзначыць, што ў ньютаўнскім касцёле св. Розы з Лім святая Імша была спынена: невядомы патэлефанаваў у плябанію і сказаў, што заб’е ўдзельнікаў малітвы. Паліцыя не знайшла ў касцёле і ў плябаніі выбуховых рэчываў. Зараз вядзецца пошук невядомага.

Прэзідэнт Барак Абама падчас сустрэчы з сем’ямі ахвяраў стральбы заклікаў не губляць мужнасці. «Я знаходжуся тут, каб ахвяраваць народу сваю любоў і малітву», — адзначыў амерыканскі лідар. Прэзідэнт дадаў, што падобнае магло адбыцца і ў «любой іншай школе ў гэтым ціхім гарадку, поўным добрых людзей».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by