У Гаіці плануюць адбудаваць катэдру, зруйнаваную землятрусам | Друк |
28.12.2012 17:09

Катэдральны касцёл у Порт-о-Прэнс (Гаіці), зруйнаваны падчас землятрусу 12 студзеня 2010 г., збіраюцца аднавіць. Новая катэдра, якую адбудуе архітэктар Секундо Кардона, будзе змяшчаць 1200 чалавек.

Новы касцёл стане больш сучаснай інтэрпрэтацыяй ранейшага будынку, ад якога засталася толькі купа камення і жалезных элементаў канструкцыі — своеасаблівы сумны сімвал той трагедыі.

На адбудову касцёла ўжо сабраны некаторыя сродкі, аднак яны недастатковыя. Касцёл у ЗША накіраваў на дапамогу Гаіці 100 мільёнаў долараў, але большая частка гэтых грошай прызначана на гуманітарныя праекты пасля землятрусу.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by