«Карытас» ва Украіне пачаў праект па дапамозе жанчынам, якія пакутуюць ад насілля ў сем'ях | Друк |
03.01.2013 15:11

Каталіцкі дабрачынны фонд «Карытас» у Львове (Украіна) распачаў новы праект па дапамозе жанчынам, якія пакутуюць ад хатняга насілля ў аддаленых раёнах Львоўскай вобласці.

Праблема, агульная для жанчын, якія ўжо звярнуліся да арганізатараў, — насілле, што ў той ці іншай ступені пануе ў іх сем’ях. Некаторыя з жанчын вырашылі наведваць індывідуальныя кансультацыі.

Як інфармуе партал сredo-ua.org, акрамя індывідуальных кансультацый у межах праекту існуюць групавыя сустрэчы, якія праводзяць псіхолаг і сацыяльны работнік, тэлефонныя кансультацыі і выязныя заняткі.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by