Касцёл у Індыі абвясціў Дзень роўнасці палоў для барацьбы з насіллем над жанчынамі | Друк |
10.01.2013 17:19

Арцыбіскуп Бамбея (Індыя) кардынал Освальд Грацыяс абвясціў у сваёй архідыяцэзіі 27 студзеня Днём салідарнасці на карысць справядлівасці і роўнасці палоў. Старшыня епіскапату Індыі выступіў з гэтай ініцыятывай пасля выпадку жорсткага гвалту над студэнткай у Нью-Дэлі, які выклікаў у краіне дыскусію па праблеме насілля над жанчынамі.

У гэты дзень у архідыяцэзіі Бамбея адбудуцца сустрэчы, семінары, розныя акцыі і гадзінная малітва ў парафіях, кляштарах і семінарыях.

Па словах кардынала Грацыяса, выключэнне Бога з чалавечага жыцця ўсё больш прыводзіць людзей да разнастайных жорсткасцяў, асабліва ў дачыненні да жанчын. Іерарх спадзяецца, што Дзень роўнасці палоў паспрыяе пазітыўным зменам у краіне, бо жанчыны там часта ўспрымаюцца як «прадметы або людзі другой катэгорыі».

Адсутнасць роўнасці палоў, дадаў іерарх, выклікае «глыбокія раны» ў індыйскім грамадстве.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by