Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Выйшла кніга «Пій XII і Халакост. Сучасны стан даследаванняў»
11.01.2013 15:37

На працягу некалькіх дзён у бібліятэцы Цэнтра памяці ахвяр Халакосту ў Ерузалеме можна набыць толькі што выдадзеную кнігу «Пій XII і Халакост. Сучасны стан даследаванняў». Кніга прысвечана абмеркаванню постаці Пантыфіка і яго дзеянням падчас пераследу яўрэяў нацыстамі.

Выданне стала вынікам міжнароднага семінару, які прайшоў у сакавіку 2009 г. і быў арганізаваны Міжнародным інстытутам па даследаванні Халакосту і Салезіянскім тэалагічным інстытутам у Ерузалеме. Форум адбыўся на фоне рознагалоссяў, звязаных з абвінавачваннем Пія XII у бяздзейнасці падчас пераследу яўрэяў.

Аўтары кнігі імкнуцца раскрыць сапраўдны змест падзей таго часу на аснове дакументаў і апошніх даследаванняў. Напрыклад, дакладна высветлена, што толькі ў Рыме 200 жаночых і 70 мужчынскіх кляштараў хавалі ў час вайны яўрэяў. Тое, што яшчэ не знойдзена дакладных звестак аб іншых установах, не даказвае, што дапамога не адбывалася і ў іншых месцах, бо, як паказваюць сведкі, многія не вялі ніякай дакументацыі і старанна хавалі інфармацыю пра прысутнасць яўрэяў з-за небяспекі з боку нацыстаў.

Да гэтага часу ідуць дыскусіі аб тым, які ўплыў аказаў асабіста папа Пій XII на такую дзейнасць кляштараў. Але, як адзначае Ватыканскае радыё, цалкам відавочна, што гэтыя ініцыятывы былі адобраны Пантыфікам.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме