Католікі Інданэзіі дапамагаюць пацярпелым ад паводку | Друк |
20.01.2013 17:45

Католікі Інданэзіі адгукнуліся на заклік уладаў Джакарты, пачаўшы збор прадуктаў і прадметаў першай неабходнасці для бежанцаў, якія пацярпелі ад разбуральнага паводку ў сталіцы краіны. Часткі Джакарты поўнасцю затоплены, загінулі па меншай меры 12 чалавек і дзясяткі тысяч засталіся без прытулку.

На заклік уладаў аб дапамозе адгукнуліся групы валанцёраў, арганізацыі і асобныя грамадзяне. Як інфармуе руская рэдакцыя Ватыканскага радыё, на тэрыторыі Кампунг Мелаю парафія Святога Антонія прадаставіла прытулак многім бежанцам. Вернікі збіраюць для іх прадукты. Дапамозе актыўна спрыяе і епіскапат краіны, стараючыся забяспечыць неабходным жыхароў сталіцы.

У Інданэзіі католікі складаюць каля 7 мільёнаў чалавек —3% ад агульнай колькасці.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by