Арцыбіскуп Пеццы: у Тыдзень малітваў аб адзінстве мы павінны сведчыць аб любові Хрыста | Друк |
23.01.2013 12:54

Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў дапаможа пераадолець скептыцызм у адносінах да гэтага адзінства. Гэта падкрэсліў ардынарый архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве арцыбіскуп Паоло Пеццы на Імшы аб адзінстве хрысціянаў 21 студзеня.

Па словах іерарха, якія прыводзіць Kаtolik.ru, падзел хрысціянаў «змяншае сэнс і сведчанне, у якім мае патрэбу свет». Гэты падзел «аслабляе тое ўнікальнае сведчанне, якое можа даць Касцёл — сведчанне аб адзінстве, сведчанне любові».

Арцыбіскуп дадаў, што «любоў Хрыста — тое, аб чым мы павінны сведчыць». «Збірацца разам, маліцца разам — значыць для нас прызнаваць, што зло — не апошняе слова, таму што Хрыстус перамог зло», — гэта ардынарый назваў самым важным у малітве аб адзінстве хрысціянаў.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by