Муж Юліі Цімашэнка папрасіў кіраўнікоў Цэркваў памаліцца за яго жонку | Друк |
25.01.2013 14:47

Аляксандр Цімашэнка звярнуўся да кіраўнікоў УПЦ, УПЦ (КП), УГКЦ і УАПЦ з просьбай памаліцца за яго жонку. «У гэты нялёгкі для нашай дзяржавы і маёй сям’і час звяртаюся да вас з просьбай аб дапамозе і Божым заступніцтве ў справе абароны жыцця маёй жонкі, добрай хрысціянкі Юліі Цімашэнка», — адзначаецца ў заяве Аляксандра Цімашэнкі.

Муж апазіцыянеркі завярае ў невінаватасці яго жонкі ў злачынствах, якія ёй інкрымінуюць, у прыватнасці ў дачыненні да забойства ўкраінскага палітыка Яўгена Шчэрбаня. «Гэта вялікі смяротны грэх, бо толькі Пан Бог дае і забірае жыццё», — падкрэсліваецца ў звароце.

Аляксандр Цімашэнка запэўнівае царкоўных кіраўнікоў у хрысціянскіх цнотах сваёй сям’і і просіць аб заступніцтве: «Магчыма, Божая ласка і вашае мудрае слова зламаюць чэрствыя душы прадстаўнікоў цяперашняга рэжыму, для якога знявольванне Юліі Цімашэнка — гэта працяг іх тэрміну прабывання пры ўладзе».

Аляксандр Цімашэнка таксама заяўляе, што стан здароўя Юліі Цімашэнка вельмі крытычны. Па яго словах, якія прыводзіць партал Credo, гаворка ідзе пра жыццё і смерць.

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by