Прадстаўнікі супольнасцяў ЗША заклікалі да дзейнасці дзеля міру паміж Ізраілем і Палесцінай | Друк |
28.01.2013 12:34

Да адважнай дзейнасці на карысць мірнага паразумення паміж Ізраілем і Палесцінай заклікалі лідары хрысціянскіх, іўдзейскіх і мусульманскіх супольнасцяў ЗША. Прадстаўнікі супольнасцяў, якія ўваходзяць у нацыянальную міжрэлігійную арганізацыю за мір на Блізкім Усходзе, выдалі сумесную заяву.

Рэлігійныя лідары адзначылі, што дэстабілізацыя сітуацыі ў гэтым рэгіёне спрыяе экстрэмізму і тэрарызму. Аўтары заявы выказалі надзею, што справа ўсталявання міру паміж Ізраілем і Палесцінай будзе адным з прыярытэтаў у новым прэзідэнцкім тэрміне Барака Абамы.

Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, прадстаўнікі супольнасцяў дадаюць, што настаў апошні момант прыняцця рашучых дзеянняў у гэтай справе.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by