Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Касцёл у Італіі: хто выхавае падлеткаў?
28.01.2013 13:32

Прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла Італіі выказалі занепакоенасць у сувязі з хваляй апаганьвання і разбурэння падлеткамі сотняў калядных стаенак. На думку кс. Маурыцыё Мірыллі, акты вандалізму з’яўляюцца вынікам глыбокага крызісу бацькоўства.

Глава аддзела пастырства моладзі Рымскага вікарыяту кс. Мірыллі адзначыў, што падобнае сведчыць пра непавагу да рэлігійных каштоўнасцяў і пра адсутнасць элементарнага выхавання.

«Адсутнасць зямнога бацькі прыводзіць да аддалення ад Нябеснага Айца, паколькі падлеткі не прызвычаіліся давяраць бацькоўскаму цяплу, цяплу сям’і», — адзначыў святар і нагадаў, што традыцыя калядных стаенак — гэта традыцыя сямейнага цяпла.

Як паведамляе procatholic.ru, па даных паліцыі, падлеткі разбураюць не ёлкі, а менавіта стаенкі, і разбіваюць фігуркі Дзіцятка Езуса.

Прадстаўнік Касцёла заявіў, што доўг не толькі бацькоў, але і ўсіх хрысціянаў — пастарацца акружыць агрэсіўных падлеткаў клопатам і па магчымасці нагадаць, што Бог клапоціцца пра ўсіх.

(SZh)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.