Фонд Яна Паўла ІІ дапамагае моладзі Усходняй Еўропы атрымаць адукацыю | Друк |
31.01.2013 11:51

У гэтыя дні ў Польскім доме ў Рыме праходзіць сустрэча Адміністрацыйнай рады Фонду Яна Паўла ІІ. Адна з форм дзейнасці фонду — дапамога і адукацыя моладзі з Усходняй Еўропы.

Па словах кіраўніка фонду кардынала Станіслава Дзівіша, дзякуючы дзейнасці арганізацыі 900 чалавек змаглі атрымаць ступень магістра, а 80 — ступень доктара. Праца фонду звязана таксама з навуковымі кантактамі і культурным абменам. Як дадаў кардынал, папа Ян Павел ІІ заўсёды жадаў такога абмену паміж Усходам і Захадам і заснавання такой структуры, якая б магла гэтым займацца.

Фонд Яна Паўла ІІ быў устаноўлены папскім дэкрэтам 16 кастрычніка 1981 г. Мае міжнародны характар і дзейнічае ў 16 краінах свету, рэалізуючы мэты, пастаўленыя Вялікім Папам: ініцыятывы адукацыйнага, навуковага, культурнага, рэлігійнага і дабрачыннага характару. Фонд з’яўляецца спонсарам стыпендыяльнай праграмы для студэнтаў з Усходняй Еўропы.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by