У Лацінскай Амерыцы забіта найбольшая колькасць святароў за апошнія гады | Друк |
31.01.2013 14:52

Лацінская Амерыка застаецца самым небяспечным рэгіёнам для каталіцкага духавенства. Па даных Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, толькі ў Калумбіі і Мексіцы за апошнія 8 гадоў былі забіты 47 святароў.

Як інфармуе Седмица.ru, найбольшая колькасць забойстваў у Мексіцы адбылася ў 2004–2005 гг. у самых бедных раёнах і на перакрыжаваннях наркатрафікаў. 17 святароў загінулі тут у 2007–2012 гг. ад рук злачынцаў.

У 2010 г. каля тысячы святароў у гэтых краінах сталі ахвярамі вымагальніцтва, а 162 атрымалі пагрозы смерці.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by