Аргенцінскі біскуп: ад крызісу пацярпелі дзеці і самыя слабыя групы насельніцтва | Друк |
05.02.2013 15:09

Алкаголь, азартныя гульні і наркотыкі — сур’ёзная праблема, з якой сутыкнулася Аргенціна ў выніку крызісу. Біскуп дыяцэзіі Неукен Вірджыніо Брэссанэллі з трывогай адзначае, што гэтыя з’явы праніклі нават у пачатковыя школы краіны: узрост дзяцей, якія ўпершыню спрабавалі наркотыкі, знізіўся з 14 да 8 гадоў.

Па словах іерарха, якія прыводзіць Katolik.ru, у крайне цяжкай эканамічнай сітуацыі найбольш складаным уяўляецца жыццё самых слабых груп насельніцтва з прычыны нізкіх даходаў, беднасці і беспрацоўя.

У той жа час крызіс у краінах Захаду прыводзіць да скарачэння замежных інвестыцый у Аргенціну з адначасовым знікненнем магчымасцяў для ўладкавання на працу.

У дакументах, падрыхтаваных нядаўна епіскапатам краіны, падкрэсліваецца важнасць двух цэнтральных пытанняў — міру ў сям’і і міру ў грамадстве.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by