У Берліне плануецца адкрыць першы ў горадзе каталіцкі тэалагічны факультэт | Друк |
05.02.2013 17:19

У Берліне запланавана адкрыццё першага ў гісторыі горада каталіцкага тэалагічнага факультэта. Да гэтага часу ні ў адным з чатырох дзяржаўных і прыватных ВНУ ў сталіцы Германіі не вялося навучанне па спецыяльнасці «каталіцкая тэалогія».

«Я б хацеў узмацніць голас хрысціянскай веры ў межах грамадскага і навуковага дыскурсу, — так пракаментаваў гэты намер арцыбіскуп Берліна Райнер Марыя Вельке, словы якога прыводзіць Седмица.ru. — У сувязі з гэтым для мяне важна, каб у Берліне з’явілася моцная школа каталіцкай тэалогіі».

Сёння ў нямецкім Універсітэце Гумбальта існуе адзін з буйнейшых у краіне факультэтаў пратэстанцкай тэалогіі. Раней вяліся перамовы аб адкрыцці каталіцкага факультэта, але ў 1994 годзе сенат адхіліў праект.

У сталіцы Германіі каталіцкую тэалогію выкладаюць у семінарыі Вольнага ўніверсітэта Берліна, асобныя лекцыі чытаюцца ў Каталіцкім інстытуце сацыяльных навук і Універсітэце Гумбальта.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by