Еўрапейскія біскупы: Бэнэдыкт XVI клапаціўся пра абвяшчэнне Евангелля ў сённяшняй Еўропе | Друк |
14.02.2013 16:07

З нагоды рашэння папы Бэнэдыкта XVI скласці з сябе паўнамоцтвы Наступніка святога Пятра Рада Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы (ССЕЕ) дзякуе Пантыфіку за «адважнае служэнне» ў кіраванні Касцёлам і за «асабістае сведчанне веры і даверу Богу».

Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, аб гэтым гаворыцца ў спецыяльным пасланні ССЕЕ да Папы.

У сваю чаргу Камісія епіскапатаў еўрапейскай супольнасці (COMECE) падкрэслівае ў сваім пасланні значэнне тэалогіі Святога Айца, асабліва ў тым, што датычыць адносінаў паміж верай і розумам і паміж Касцёлам і палітыкай.

Як адзначаецца ў пасланні СОМЕСЕ, Бэнэдыкта XVI «асабліва клапаціла пагроза страты Еўропай сваіх хрысціянскіх каранёў і душы», а яшчэ больш яго займала «абвяшчэнне ў актуальнай сітуацыі Еўропы ўніверсальнага паслання Евангелля — паслання надзеі».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by