Сустрэча прадстаўнікоў Апостальскай Сталіцы і пратэстантаў прайшла ў Вене | Друк |
15.02.2013 10:39

У Вене (Аўстрыя) 8–9 лютага прайшла сустрэча Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і Супольнасці Евангельскіх Цэркваў у Еўропе, якая ўключае больш за сто еўрапейскіх пратэстанцкіх Цэркваў.

Пасяджэнне было прысвечана абмеркаванню двух тэкстаў: выдадзенай у 1994 г. Супольнасцю Евангельскіх Цэркваў працы «Царква Езуса Хрыста» і кнізе кардынала Вальтэра Каспера «Збіранне пладоў», якая выйшла ў 2009 г. і падсумоўвае 40 гадоў экуменічнага дыялога.

Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, у сустрэчы ўдзельнічалі па 7 тэолагаў з кожнага боку. У ходзе размоваў быў выяўлены шэраг тэм, па якіх Касцёл і пратэстанцкія Цэрквы могуць дасягнуць згоды або збліжэння пазіцый.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by