У Рыме адбудзецца канферэнцыя «Каталіцызм і мацярынства» | Друк |
18.02.2013 11:56

18–22 верасня ў Рыме пройдзе VII Міжнародная канферэнцыя «Mater Care International» на тэму «Каталіцызм і мацярынства». Сустрэча адбудзецца ў кантэксце Года веры, 50-годдзя Другога Ватыканскага Сабору і 25-годдзя публікацыі Апостальскага ліста Яна Паўла ІІ «Mulieris dignitatem» («Аб годнасці жанчыны»).

Тэма канферэнцыі звязана з важнай праблемай евангелізацыі медыкаў, адказных за здароўе маці.

Удзельнікі абмяркуюць новы погляд на натуральнае права, практычныя пытанні гендэрнай ідэалогіі, антыканцэпцыю і ўплыў постмадэрнізму на пракрэацыйнае здароўе. Таксама будуць разглядацца дэмаграфічныя праблемы, метад in vitro, пагрозы для маці і дзяцей.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by