Касцёл у Кітаі дзякуе за Пантыфікат Бэнэдыкта XVI | Друк |
02.03.2013 14:00

Кітайскія католікі завяраюць Бэнэдыкта XVI у пастаяннай малітве за яго і яго наступніка. Касцёл у Кітаі дзякуе Рымскаму Пантыфіку на пенсіі за ўвагу, якую ён удзяляў сітуацыі ў гэтай краіне, шматразова выказваючы яе вернікам сваю блізкасць, у тым ліку падчас землятрусу ў 2008 годзе.

Як адзначаецца ў лісце групы кітайскага духавенства і вернікаў, які ў ліку многіх іншых прыйшоў у Апостальскую Сталіцу, яны асабліва дзякуюць за пасланне Бэнэдыкта XVI Касцёлу ў Кітаі і за папскую малітву.

«Нягледзячы на канфлікты і цяжкасці, смутак і расчараванні, якія мы маглі прынесці Вашай Святасці, Вы заўсёды атачалі Кітай і Каталіцкі Касцёл у гэтай краіне айцоўскай любоўю і пашанай, выказваючы суперажыванне і клопат аб кітайскім народзе і католіках», — гаворыцца ў лісце і дадаецца, што ў Кітаі Бэнэдыкта XVI будуць заўсёды ўспамінаць з любоўю.

У лісце гаворыцца таксама, што на працягу 8 гадоў Пантыфікату Папа вымушаны быў сутыкацца з многімі цяжкімі сітуацыямі. Пры гэтым ён не стамляўся абараняць годнасць чалавека, заклікаў да трывання ў праўдзе, да абароны веры і да новай евангелізацыі. «Дзякуем табе, Святы Айцец, што ты стараўся падтрымліваць дыялог і дапамагаў нам несці наш крыж», — адзначаюць кітайскія вернікі.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by