Былыя англікане ўдзячныя Папу за стварэнне для іх ардынарыяту | Друк |
04.03.2013 11:27

Развітацца з Бэнэдыктам XVI прыбылі ў Рым прадстаўнікі былых англіканаў, для якіх Папа падчас свайго Пантыфікату стварыў спецыяльную структуру ў Касцёле. Па словах кіраўніка ардынарыяту для былых англіканскіх вернікаў у Вялікабрытаніі кс. Кіта Ньютана, гэты ўчынак Святога Айца мае значэнне для ўсяго экуменічнага руху.

Як адзначыў святар у размове з агенцтвам CNS, «можна ўсё жыццё казаць аб экуменізме і аб правядзенні дыялога, але не зрабіць ні кроку да еднасці». «Ардынарыят для былых англіканаў з’яўляецца прыкладам адкрытага экуменізму. Гэта адзін з плёнаў дыялога паміж католікамі і англіканамі, і гэта не было б магчымым без доўгіх гадоў тэалагічнага дыялога», — падкрэсліў кс. Ньютан.

«Мы з’яўляемся сведчаннем таго, што можна быць у еднасці, маючы розныя традыцыі», — дадаў кіраўнік ардынарыяту.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by