Сітуацыя хрысціян у Лівіі становіцца ўсё больш крытычнай | Друк |
05.03.2013 14:08

Чарговыя выпадкі насілля супраць хрысціян адбыліся ў Лівіі. 3 сакавіка ў Трыполі была ўчынена спроба забіць каталіцкага святара, а таксама ўжо другі раз за апошнія дні адбыўся напад на касцёл у Бенгазі на ўсходзе краіны.

Таксама ў Лівіі былі затрыманы больш за 50 хрысціян-коптаў, якія абвінавачваюцца ў прапаведванні сваёй веры.

Як паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, сітуацыя ў Лівіі становіцца ўсё больш крытычнай. Нягледзячы на запэўніванні ўладаў, што месцы культу будуць ахоўвацца, хрысціянскія вернікі рэгулярна становяцца ахвярамі мусульманскіх фундаменталістаў.

(AG)

 

 
© 2003-2024 Catholic.by