Касцёл у Венесуэле заклікае народ да еднасці пасля смерці Прэзідэнта | Друк |
08.03.2013 13:32

Да супакою і еднасці перад «балючым фактам смерці Прэзідэнта Уга Чавеса» заклікаў венесуэльскі народ Генеральны сакратар епіскапату краіны біскуп Хесус Гансалес дэ Саратэ Салас.

«У гэты момант мы заклікаем да вашых найвышэйшых пачуццяў», — з такімі словамі звяртаецца да народа іерарх, словы якога перадае EWTN News. Біскуп нагадаў таксама, што «смерць — не канец нашага жыцця, смерць дае шлях да жыцця, поўнага шчасця, каля Пана, нашага Айца».

Венесуэльскі Прэзідэнт Уга Чавес памёр ва ўзросце 58 гадоў ад раку.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by