Лацінаамерыканскі іерарх: настаў час падзяліцца з Паўсюдным Касцёлам нашым духоўным багаццем | Друк |
16.03.2013 19:37

«Абранне Папы з Лацінскай Амерыкі — сведчанне зменаў у Паўсюдным Касцёле, бо каталіцтва мае агульнасусветнае вымярэнне», — так пракаментаваў абранне на Святы Пасад кардынала Хорхе Марыа Берголіа арцыбіскуп Сан-Паўлу кардынал Адзіла Шэрэр.

«Паўсюднасць Касцёла найлепш праявілася ў абранні Пантыфіка, які не з’яўляецца еўрапейцам, — сказаў кардынал, словы якога прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. — Гэта нагадвае і пра тое, што практычна палова ўсіх католікаў свету жыве ў Лацінскай Амерыцы. Гаворка тут ідзе не толькі пра лічбы. На нашым кантыненце існуе багаты досвед рэлігійнага жыцця».

«За 4 стагоддзі мы вельмі шмат атрымалі ад Еўропы, — дадаў іерарх. — Сёння настаў час, каб мы падзяліліся з Паўсюдным Касцёлам нашым духоўным багаццем і вопытам. Таксама мы бачым Папу простага, які робіць новыя жэсты, але — што вельмі важна — у той жа час не парывае з вялікай традыцыяй веры Касцёла».

(AG)

 
© 2003-2020 Catholic.by