На алімпіядзе ў Сочы адкрыюць рэлігійныя цэнтры | Друк |
22.03.2013 12:42

Тры цэнтры пяці сусветных рэлігій будуць створаны падчас Алімпійскіх гульняў у Сочы ў 2014 г. У кожным з іх будуць адчынены малітоўныя пакоі для хрысціянаў, мусульман, юдэяў, будыстаў і індуістаў.

Падобная ініцыятыва духоўнай падтрымкі на спартыўных спаборніцтвах не навінка, а традыцыя. Так у Алімпійскай вёсцы падчас летняй алімпіяды ў Лондане быў створаны такі ж міжрэлігійны душпастырскі цэнтр і каля 200 душпастыраў розных рэлігій клапаціліся пра спартсменаў.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by