Вялікі тыдзень у Лацінскай Амерыцы: асаблівы характар пасля абрання папы Францішка | Друк |
25.03.2013 16:00

Пасля абрання Папы, які паходзіць з Лацінскай Амерыкі, сёлетні Вялікі тыдзень будзе мець у яе краінах асаблівае аздабленне. На Кубе Вялікая пятніца ўжо ў другі раз стане вольным ад працы днём — гэта вынік просьбы Бэнэдыкта XVI, выказанай Прэзідэнту Раулю Кастра падчас візіту ў краіну.

У Венесуэле, дзе зараз праходзіць выбарчая кампанія, уводзяцца спецыяльныя сродкі бяспекі, каб даць вернікам магчымасць удзельнічаць у набажэнствах Пасхальнага Трыдууму. Ад Вялікай пятніцы да Нядзелі Уваскрасення Пана там забаронены продаж алкаголю і нашэнне зброі.

У гэты час у краіне праходзіць таксама пілігрымкавы рух, у якім удзельнічаюць каля 21 мільёна венесуэльцаў.

(AG)

 
© 2003-2020 Catholic.by