Бразільскі іерарх: праграма Дня моладзі ў цэлым без зменаў з абраннем новага Папы | Друк |
26.03.2013 11:35

Абранне новага Пантыфіка не змяніла праграмы Сусветнага дня моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра. Зменяцца толькі, калі Папа дасць на гэта згоду, некаторыя падзеі, звязаныя з самім Касцёлам у Бразіліі, — паведаміў арцыбіскуп Арані Жуан Тэмпеста, які прабывае ў Апостальскай Сталіцы, каб узгадніць праграму візіту Святога Айца.

«Думаю, што ўжо само імя Францішак з’яўляецца для моладзі пэўным пасланнем, — адзначыў іерарх, словы якога прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. — Папа дасць моладзі дух убоства і шмат новых ініцыятыў, каб Касцёл мог быць маладым і ставіць Хрыста ў цэнтр свайго жыцця».

«Рыа — прыгожы горад, людзі ў ім вельмі пабожныя, хоць існуюць таксама свае праблемы, у тым ліку беднасць. Думаю, аднак, што найбольш яскравым сімвалам нашага горада з’яўляецца постаць Хрыста з адкрытымі абдымкамі, у якія Ён хоча прыняць усіх людзей і прывітаць іх», — дадаў арцыбіскуп.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by