У Бельгіі назвы вялікіх хрысціянскіх святаў выключаны са школьных календароў | Друк |
27.03.2013 12:28

Словы «Божае Нараджэнне», «Вялікдзень», «урачыстасць Усіх Святых» і нават «карнавал» цяпер не будуць ужывацца ў бельгійскіх школах. Іх прадпісана выключыць з календароў краіны, а канікулы з гэтага часу называць «восеньскімі», «зімовымі» і «вясновымі».

Адпаведны закон, як інфармуе агенцтва «Благовест», дзейнічае ў франкамоўнай частцы краіны. Яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў таму Бельгія была выключна каталіцкай краінай, а зараз паслядоўна адмаўляецца ад хрысціянскай ідэнтычнасці. У Бруселі на мінулае Божае Нараджэнне адмовіліся і ад ёлкі на галоўнай гарадской плошчы.

Афіцыйны матыў забароны — не абразіць пачуцці мусульман, якія, аднак, складаюць толькі чвэрць жыхароў бельгійскай сталіцы.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by