Патрыярх Барталамей: існуе шанс з’яднання Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы | | Друк | |
02.04.2013 13:50 |
«Існуе шанс з’яднання Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы», — падкрэсліў на сустрэчы з журналістамі ў Стамбуле Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей. Іерарх узгадаў пра сваю размову з папам Францішкам пасля інаўгурацыі яго Пантыфікату, звярнуўшы ўвагу на новы стыль Святога Айца, які выклікае аптымізм. «Я быў уражаны тым, што Папа запрасіў мяне на абед з кардыналамі», — прызнаўся іерарх. Упершыню з 1054 г. Патрыярх Канстанцінопальскі прысутнічаў на цырымоніі інаўгурацыі Рымскага Пантыфіка. (AG) |