Італьянская федэрацыя футболу хоча правесці матч у гонар Папы | Друк |
03.04.2013 21:45

Таварыскі футбольны матч Італія — Аргенціна ў гонар папы Францішка — з такой прапановай выступіў трэнер зборнай Італіі Чэзарэ Прандэллі. Італьянская федэрацыя футболу ўжо выслала Пантыфіку афіцыйнае запрашэнне.

«Я ведаю, што Папа любіць футбол. Было б цудоўна сустрэцца з ім на аўдыенцыі, а потым пайсці на матч», — адзначыў трэнер, якога цытуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Сустрэча, хутчэй за ўсё, адбудзецца ў жніўні. Вядома, што папа Францішак вельмі любіць футбол і з’яўляецца балельшчыкам адной з каманд Буэнас-Айрэса — «Сан-Ларэнса».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by