Тыдзень у гонар Бэнэдыкта XVI пройдзе ў Баварыі | Друк |
06.04.2013 11:17

Мястэчка Марктль-ам-Ін у Баварыі, дзе нарадзіўся Бэнэдыкт XVI, памятае пра яго. З нагоды 86-годдзя Рымскага Пантыфіка на пенсіі, якое будзе адзначацца 16 красавіка, тут, як штогод, рыхтуецца святочная праграма.

Галоўнымі яе пунктамі стане Імша 14 красавіка ў касцёле св. Асвальда, дзе быў ахрышчаны будучы Папа, і адкрыццё выставы «Марктль — месца нараджэння папы Бэнэдыкта — дзякуе за 8 гадоў Пантыфікату 2005-2013».

Святкаванне дня нараджэння Бэнэдыкта XVI будзе адзначацца падобна як ў мінулыя гады: распачнецца ў 4.15 у пакоі, дзе прыйшоў у свет Ёзаф Ратцынгер. Адтуль пасля малітваў вырушыць працэсія ў парафіяльны касцёл св. Асвальда.

У мясцовым турыстычным аддзеле будзе захоўвацца памятная кніга, куды госці змогуць упісаць свае віншаванні і думкі, звязаныя з Рымскім Пантыфікам на пенсіі. Пазней кніга будзе перададзена яму самому.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by