У Кітаі арыштавалі заснавальніка хрысціянскай кнігарні | Друк |
06.04.2013 20:10

У Шанхаі (Кітай) арыштаваны заснавальнік хрысціянскай кнігарні. Адразу пасля адкрыцця крамы супрацоўнікі службы бяспекі канфіскавалі сотні кніг і жорстка збілі прадаўцоў.

Заснавальнік кнігарні, які раней адкрыў падобную краму ў Пекіне, хацеў зрабіць магчымым доступ да рэлігійных публікацый мясцовым вернікам. Паліцыя абвінаваціла яго ў нелегальнай эканамічнай дзейнасці, што было названа сур’ёзным злачынствам.

(AG)

 
© 2003-2020 Catholic.by