Дыпламаты Апостальскай Сталіцы і Ірана падкрэслілі патрэбу вырашэння сірыйскага крызісу | Друк |
09.04.2013 15:21

Аб патрэбе мірнага вырашэння сірыйскага крызісу размаўлялі 8 красавіка ў Бейруце Апостальскі Нунцый у Ліване і пасол Ірана. Як паведамляе агенцтва «Fars», пасол Газанфар Ракнабадзі павіншаваў арцыбіскупа Габрыэле Качча з нагоды абрання папы Францішка і выказаў надзею на супрацоўніцтва Ірана і Ватыкана ў абароне справядлівасці.

Удзельнікі сустрэчы падкрэслілі важнасць вырашэння канфлікту ў Сірыі праз размовы і паразуменне. Яны дадалі, што неабходна прадухіліць перанясенне гэтага крызісу на тэрыторыю Лівана і садзейнічаць абароне стабільнасці і бяспекі ў гэтай краіне.

Суразмоўцы выказалі надзею, што ліванскія палітыкі будуць дзейнічаць на карысць захавання нацыянальнай еднасці і салідарнасці.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by