Кітайскі іерарх: Папа штодзень моліцца за Касцёл у Кітаі | Друк |
10.04.2013 20:45

Пра тое, што кожны дзень моліцца за кітайскіх католікаў, сказаў папа Францішак кардыналу Джону Тонгу. 8 красавіка іерарх цэлебраваў у сваёй дыяцэзіі Імшу падзякі за новы Пантыфікат і ўзгадаў пра свае сустрэчы са Святым Айцом.

Па словах кардынала, якія прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, падчас першай сустрэчы пасля заканчэння канклаву 13 сакавіка новаабраны Папа падзякаваў кітайскім католікам за сведчанне і ў знак пашаны пацалаваў рукі кардынала Тонга. Іерарх, у сваю чаргу, падарыў Пантыфіку фігурку Маці Божай з Шанхая — апякункі Кітая.

Праз два дні кардынал, як адзначыў, зноў размаўляў з Папам, і той прызнаўся, што фігурка Панны Марыі стаіць у яго пакоі і ён штодзённа моліцца перад ёю за Касцёл у Кітаі.

(AG)

 
© 2003-2020 Catholic.by