Біскупы Венесуэлы заклікалі народ устрымацца ад насілля | Друк |
23.04.2013 11:58

Біскупы Венесуэлы заклікаюць народ краіны захоўваць спакой пасля таго, як старшыня Нацыянальнай выбарчай рады аб’явіў аб рэвізіі вынікаў нядаўняга галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. Па пачатковых выніках Нікалас Мадура перамог Энрыке Радонскі з перавагай менш чым 2%.

Мадура быў прыведзены да прысягі як Прэзідэнт Венесуэлы. Па словах біскупаў, на якія спасылаецца агенцтва CWN, вынікі выбараў выяўляюць «вострую палітычную палярызацыю, якая закранае венесуэльскае грамадства».

«Мы заклікаем палітычных і грамадскіх лідараў устрымацца ад абразаў, паклёпу і правакацый у сваіх выказваннях», — заявілі біскупы. Таксама іерархі заклікалі «пазбягаць вулічных боек, якія часта прыводзяць да гвалтоўных дзеянняў і нават смерці, і пачуць слова Бога, які запрашае да дыялога і згоды».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by