У Еўропе чвэрць кандыдатаў да святарства з’яўляюцца палякамі | Друк |
23.04.2013 12:12

Кожны чацвёрты кандыдат да святарства ў Еўропе паходзіць з Польшчы. Такія статыстычныя даныя агучыў біскуп Марэк Салярчык, старшыня Польскай рады па душпастырскіх пакліканнях.

Як паінфармаваў іерарх, на сённяшні дзень у духоўных семінарыях Польшчы налічваецца 3 тысячы 91 кандыдат да святарства. Яшчэ 1864 маладых чалавекі рыхтуюцца стаць святарамі, прабываючы ў розных манаскіх супольнасцях.

Як паведамляе Седмица.ru, колькасць паступаючых у семінарыі ў Польшчы застаецца стабільнай з 2008 г.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by