Ад землятрусу ў Кітаі пацярпела таксама каталіцкая супольнасць | Друк |
28.04.2013 19:46

Кітайцы аплакваюць ахвяраў землятрусу ў правінцыі Сычуань. У адпаведнасці з кітайскай традыцыяй сёмы дзень пасля смерці з’яўляецца днём жалобы. У выніку катастрофы загінулі 196 чалавек, а 13,5 тысяч атрымалі раненні.

Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, шкода была прычынена таксама каталіцкай супольнасці: з 10 тысяч мясцовых католікаў больш за 6 тысяч страцілі ў выніку землятрусу дах над галавой. Землятрус знішчыў тры касцёлы, была пашкоджана і духоўная семінарыя.

Зараз у краіне аказваюць дапамогу пацярпелым.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by