Польскія святары змесцяць у «Твітэры» запісы, прысвечаныя Панне Марыі | Друк |
29.04.2013 10:56

На працягу мая польскія святары, зарэгістраваныя ў «Твітэры», будуць змяшчаць там запісы на тэму заклікаў Літаніі да Найсвяцейшай Панны Марыі. Да ініцыятывы далучыцца і старшыня епіскапату Польшчы арцыбіскуп Юзаф Міхалік, які ўжо больш за год піша свае «Духоўныя твіты».

У цэлым за месяц на @duchowni будзе змешчаны 31 заклік літаніі. Як інфармуе агенцтва КАІ, такая задума з’явілася ў польскага духавенства пасля велікапосных інтэрнэт-рэкалекцый, калі святары пісалі твіты на аснове Ларэтанскай літаніі.

Такім чынам святары жадаюць творча прадставіць значэнне асобных заклікаў літаніі і заахвоціць інтэрнэт-карыстальнікаў да малітвы, якая ў маі практыкуецца ў касцёлах і капліцах усёй Польшчы.

(AG)

 
© 2003-2021 Catholic.by