Да Пантыфіка звярнуліся з просьбай забараніць католікам будаваць касцёл у Кіеве | Друк |
01.05.2013 12:39

Жыхары Кіева, якія выступаюць супраць будаўніцтва касцёла св. Францішка ў Абалонскім раёне, напісалі ліст да папы Францішка, каб ён забараніў католікам будаваць святыню.

Падчас прэс-канферэнцыі ў УНІАН яны заявілі, што выступаюць супраць будаўніцтва на гэтай тэрыторыі, таму што гэта «адзіная зялёная зона ва ўсім мікрараёне», хоць вядома, што касцёл будуецца на пустыры. Таксама, як паведамляе партал credo-ua.org, жыхары працягваюць сцвярджаць, што будаўніцтва гэтае незаконнае, а католікі не жадаюць з імі размаўляць.

Нагадаем, што каталіцкая супольнасць дабравольна спыніла будаўніцтва, каб злагодзіць канфлікт з жыхарамі навакольных будынкаў і запрасіла ініцыятыўную групу на сустрэчу, на якую, аднак, ніхто з запрошаных не прыйшоў.

Варта нагадаць, што 16 красавіка адбыўся чарговы пратэст: невядомая асоба адкрыла стрэл па верніках, сабраных на малітве на будаўнічай пляцоўцы. Увыніку былі паранены дзве законныя сястры.

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by