У Маскоўскім Патрыярхаце не маюць інфармацыі аб вызваленні сірыйскіх іерархаў | Друк |
01.05.2013 15:39

У Маскоўскім Патрыярхаце Рускай Праваслаўнай Царквы ўсё яшчэ не маюць інфармацыі аб вызваленні выкрадзеных Мітрапалітаў сірыйскага горада Алепа. 22 красавіка Мітрапаліты Павел Язігі і Іаан Ібрагім былі выкрадзены невядомымі.

Намеснік старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў протаіерэй Мікалай Балашоў паведаміў агенцтву «Интерфакс», што Патрыярхат не мае звестак аб вызваленні і што гэтую інфармацыю не пацвярджаюць дыпламатычныя крыніцы.

Раней некаторыя СМІ і прадстаўнікі Асацыяцыі хрысціян Блізкага Усходу паведамлялі аб тым, што выкрадзеныя іерархі нібыта ўжо вызвалены.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by