Курдская армія выявіла выкрадальнікаў сірыйскіх іерархаў | | Друк | |
02.05.2013 16:15 |
Грэчаскае агенцтва «Рамфея» са спасылкай на курдскае Firat News паведаміла, што армія Народнай абароны Заходняга Курдыстана выявіла выкрадальнікаў сірыйскіх Мітрапалітаў Алепа Паўла і Іаана. Паводле звестак, гэта ісламісты з «Feteh El-Hesun», якая належыць да сірыйскай паўстанцкай «Вызваленчай арміі». Як інфармуе Седмица.ru, курды акружылі месца, дзе знаходзяцца выкрадзеныя іерархі, і далі баевікам тэрмін для таго, каб адпусціць іх на волю. Па заканчэнні гэтага перыяду курды збіраюцца пачаць аперацыю па вызваленні выкрадзеных. (AG) |