Епіскапат Ірландыі супраць зменаў закона аб абортах | Друк |
04.05.2013 19:15

Драматычнымі і маральна непрымальнымі назваў епіскапат Ірландыі змены ў законе аб абортах, прапаваныя ўрадам краіны. Праект закона, прадстаўлены 1 мая, прадугледжвае магчымасць перарывання цяжарнасці ў сіутацыі, калі пад пагрозай знаходзіцца жыццё маці, у тым выпадку тады, калі існуе рэальная небяспека ўчынення ёю самазабойства.

«Гэта трагічны момант для ірландскага грамадства, калі гаворка ідзе пра знішчэнне абсалютна нявіннай асобы як спосаб пазбегнуць небяспекі смерці іншага чалавека», — адзначаецца ў апублікаваным паведамленні епіскапату краіны.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by