Хрысціяне моляцца аб вяртанні выкрадзеных сірыйскіх іерархаў | Друк |
06.05.2013 15:25

Хрысціянская супольнасць Алепа па-ранейшаму не мае звестак пра лёс Мітрапалітаў Іаана Ібрагіма і Паўла Язігі, якія былі выкрадзены 22 красавіка. Католікі і праваслаўныя ў Сірыі і ва ўсім свеце моляцца аб хутчэйшым вяртанні іерархаў.

Па словах грэка-мелькіцкага епіскапа Алепа Жана-Клемана Жанбара, якія прыводзіць руская рэдакцыя Ватыканскага радыё, у гэтыя дні духавенства стараецца падбадзёрыць вернікаў, разгубленых з-за супярэчлівых навінаў.

Пасля закліку папы Францішка шматлікія рэлігійныя дзеячы, у тым ліку мусульманскія, звярталіся з просьбай аб вызваленні двух Мітрапалітаў. Мараніцкі Патрыярх Антыёхіі Бехара Раі падкрэсліў, што «міжнародная супольнасць павінна прыкладаць усе намаганні для іх вызвалення», дадаўшы, што «ў Сірыі здзяйсняюцца злачынствы супраць чалавечнасці».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by