11 мая — дзень малітвы за Сірыю | Друк |
09.05.2013 21:46

Па просьбе Цэркваў, якія дзейнічаюць у Сірыі, 11 мая аб’яўлены днём малітвы за гэтую краіну, пагружаную ў грамадзянскую вайну. Да ўключэння ў ініцыятыву пад назвай «Малітва зламанага сэрца» запрашаюцца хрысціяне розных канфесій.

У гэты дзень хрысціяне Сірыі будуць маліць Бога аб міласэрнасці для іх краіны і спыненні ў ёй насілля.

«Мы, хрысціяне Сірыі, просім вас далучыцца да нашай малітвы», — просяць ініцыятары акцыі, сярод якіх таксама Рыма-Каталіцкі Касцёл.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by