У Маскве пройдуць Дні Яна Паўла ІІ | Друк |
13.05.2013 11:59

У межах штогадовых Дзён Яна Паўла ІІ у Маскве 18 мая ў культурным цэнтры «Пакроўскія брамы» пройдзе сустрэча «Дух Асізі ў служэнні Пантыфікаў XXI ст.».

Як адзначае cathmos.ru, у праграме: разважанні гісторыкаў, філосафаў і публіцыстаў, канцэрт каталіцкай і праваслаўнай духоўнай музыкі, а таксама прэзентацыя першага рускага зборніка вершаў Марэка Скварніцкага, польскага паэта і рэдактара, які адкрыў шырокаму колу чытачоў паэзію Караля Вайтылы.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by