Праваслаўная моладзь Масквы за традыцыйную сям’ю | Друк |
15.05.2013 15:12

14 мая ў Маскве група праваслаўнай моладзі падтрымала французскі грамадскі рух у абароне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.

Маладыя людзі з руху «Божая воля» арганізавалі пікет ля Франзузскага Пасольства ў Маскве. Удзельнікі акцыі раздавалі прахожым брашуры з інфармацыяй аб нябяспецы граху гомасексуалізму, а таксама маліліся да св. Жэнеўевы – апякункі Парыжа — за ўлады Францыі, каб яны не прынялі закон аб аднаполых сужэнствах і ўстрымалі прапаганду гомасексуалізму.

Удзельнікі руху носяць майкі з выявай мамы, таты і дзяцей — адным словам сям’і, і так, як у Францыі, яны часта чуюць, што такія вобразы «раняць пачуцці гомасексуалістаў».

Пасля заканчэння акцыі ўдзельнікі здзейснілі  шэсце ад пасольства Францыі да касцёла абраза Маці Божай Казанскай.

Паводле ekai.pl

(LB)

 
© 2003-2024 Catholic.by