| 
					Апостальская Сталіца ў ААН асуджае тэрарызм у Афрыцы			 | 
				
		| Друк |		 | 
	
	| 
		15.05.2013 16:15	 | 
| 
  Святы Пасад выказаў заклапочанасць у сувязі з пашырэннем тэрарызму ў Афрыцы. Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН арцыбіскуп Фрэнсіс Чулікат, выступаючы з нагоды дыскусіі Савета Бяспекі па праблеме падтрымання міру на гэтым кантыненце, адзначыў, што «Святы Пасад асуджае выкарыстанне тэрарызму ва ўсіх яго формах і не прымае, у прыватнасці, маніпулявання рэлігіяй у спробе апраўдаць напады на нявінныя чалавечыя жыцці». 
Арцыбіскуп нагадаў, што насілле ў імя рэлігіі з’яўляецца антытэзай самой рэлігіі і спрыяе яе знішчэнню.
  Ватыканскі дыпламат заклікаў дзяржавы да справядлівага і мужнага аналізу матывацыі і абставін, якія садзейнічаюць тэрарызму. Таксама палітычныя, грамадскія і рэлігійныя лідары «павінны асудзіць усе падобныя акты як абразу чалавечай годнасці, а не маўчаць, калі гэта адбываецца ў Афрыцы». 
  Як паведамляе Ватыканскае радыё, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН нагадаў словы папы Францішка, які заклікаў аб’яднацца ў рашучасці не быць пераможанымі злом, але перамагаць зло дабром. (AG) 
  
 |