Апостальская Сталіца ў ААН асуджае тэрарызм у Афрыцы | Друк |
15.05.2013 16:15

Святы Пасад выказаў заклапочанасць у сувязі з пашырэннем тэрарызму ў Афрыцы. Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН арцыбіскуп Фрэнсіс Чулікат, выступаючы з нагоды дыскусіі Савета Бяспекі па праблеме падтрымання міру на гэтым кантыненце, адзначыў, што «Святы Пасад асуджае выкарыстанне тэрарызму ва ўсіх яго формах і не прымае, у прыватнасці, маніпулявання рэлігіяй у спробе апраўдаць напады на нявінныя чалавечыя жыцці».

Арцыбіскуп нагадаў, што насілле ў імя рэлігіі з’яўляецца антытэзай самой рэлігіі і спрыяе яе знішчэнню.

Ватыканскі дыпламат заклікаў дзяржавы да справядлівага і мужнага аналізу матывацыі і абставін, якія садзейнічаюць тэрарызму. Таксама палітычныя, грамадскія і рэлігійныя лідары «павінны асудзіць усе падобныя акты як абразу чалавечай годнасці, а не маўчаць, калі гэта адбываецца ў Афрыцы».

Як паведамляе Ватыканскае радыё, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН нагадаў словы папы Францішка, які заклікаў аб’яднацца ў рашучасці не быць пераможанымі злом, але перамагаць зло дабром.

(AG)

 
© 2003-2020 Catholic.by