На Майдане ўсталявалі новую малітоўную капліцу | Друк |
21.02.2014 10:38

На Кіеўскім Майдане святары-рэдамптарысты Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы зноў устанавілі малітоўную капліцу. Паходную царкву святары зрабілі паміж сцяной і статуяй Арханёла Міхаіла. Набажэнствы тут змогуць праводзіць не толькі грэка-католікі, але і прадстаўнікі іншых канфесій.

Як паведаміла PІСУ, раней малітоўная капліца стаяла побач са стэлай Незалежнасці. Яе ўсталявалі 4 снежня, пасля таго як на Майдане пачалі мітынгаваць. Падчас апошняга нападзення, 18 лютага, байцы «Беркута» яе спалілі.

Паводле risu.org.ua, (AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by