Італьянскім школьнікам становяцца нецікавыя ўрокі па рэлігіі | Друк |
27.02.2014 15:55

У італьянскіх школах зніжаецца цікавасць да ўрокаў рэлігіі. Пакуль невядомыя дадзеныя за 2014 год, аднак у мінулым годзе колькасць навучэнцаў, якія наведвалі ўрокі па рэлігіі, скарацілася на 1,5 % у параўнанні з 2012 годам.

Зараз няма прычын для трывогі, як адзначае Ватыканскае радыё. На ўрокі рэлігіі па - ранейшаму ходзяць 89 % навучэнцаў, а тыя, хто адмаўляюцца наведваць урокі — у першую чаргу замежнікі ці прадстаўнікі іншых веравызнанняў. Каталіцкія ўрокі рэлігіі таксама адкрыты і для іх.

У некаторых рэгіёнах, асабліва з высокім узроўнем міграцыі, катэхеты нават арганізуюць спецыяльныя інфармацыйныя кампаніі на іншых мовах, заклікаючы мігрантаў аддаваць дзяцей на заняткі па вывучэнні рэлігіі.

(AYU)
 
© 2003-2024 Catholic.by